Працы Анатоля Бяляўскага. У выставачнай зале імя Сілівановіча краязнаўчага музея праходзіць выстава мастака Анатоля Бяляўскага. Ён жыве і працуе ў Мінску, але і для нашага рэгіёна не чужы. Нарадзіўся і рос на Смаргоншчыне, часта бываў у дзядулі і бабулі на Мядзельшчыне.На выставе можна пабачыць каля 20 карцін: пейзажы, партрэты, нацюрморты, выявы мясцін, звязаных з падзеямі вайны 1812 года.– Мастак не ўпершыню супрацоўнічае з музеем, – расказала старшы навуковы супрацоўнік Вольга Коласава, – Летась яго працы ўдзельнічалі ў выставе, прымеркаванай да 200-годдзя вайны 1812 года.Працягнецца выстава да сярэдзіны снежня. А ў памяць пра гэту выставу у музеі застануцца дзве карціны творцы: Анатоль Бяляўскі падараваў установе працы з серыі "Жаночы партрэт".Алесь ВЫСОЦКІ. Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.
↧