Quantcast
Channel: Рейтинг белорусских новостей сегодня 21.by
Viewing all articles
Browse latest Browse all 23155

Палескі дзяржуніверсітэт перадаецца Мінадукацыі

$
0
0
Палескі дзяржаўны ўніверсітэт перадаецца з падпарадкавання Нацыянальнага банка ў падпарадкаванне Міністэрства адукацыі. Адпаведны ўказ № 141 "Аб некаторых пытаннях установы адукацыі "Палескі дзяржаўны ўніверсітэт" падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка."Асноўныя напрамкі дзейнасці ўніверсітэта захаваны. ВНУ будзе ажыццяўляць падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, а таксама навуковую, навукова-тэхнічную і інавацыйную дзейнасць у мэтах развіцця банкаўскай сістэмы, біятэхналагічнай галіны, малога і сярэдняга інавацыйнага прадпрымальніцтва ў рэгіёне Прыпяцкага Палесся, унутранага і ўязнога турызму ў гэтым рэгіёне, фізічнай культуры і спорту, інфармацыйных тэхналогій", — растлумачылі ў прэс-службе.Прыняцце ўказа будзе садзейнічаць удасканаленню сістэмы падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і навуковых работнікаў, а таксама забяспечыць далейшае развіццё Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта як унікальнага навукова-інавацыйнага і вучэбна-вытворчага комплексу ў сістэме Мінадукацыі. Нацбанк прадоўжыць фінансаванне ўніверсітэта ў частцы, якая датычыцца падрыхтоўкі спецыялістаў для банкаўскай сістэмы.Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Viewing all articles
Browse latest Browse all 23155

Trending Articles